+375 (17) 242-99-62
Тэлефоны

Гісторыя кампаніі

Кампанія «Рытм» — адзін з лідэраў у будаўнічай галіне Беларусі. Пачаўшы сваю дзейнасць з выканання дахавых і гідраізаляцыйных работ, сёння мы прапануем ўвесь комплекс будаўнічых паслуг: ад стадыі праектавання да сдачы аб’екта «пад ключ». Назапашаны вопыт, а таксама імкненне да высокай якасці дазволілі нашаму прадпрыемству стаць адным з найбольш вядомых і паважаных удзельнікаў беларускага будаўнічага рынку і неаднакратным пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Лепшы прадпрымальнік года” у намінацыі «Будаўніцтва».

У сваёй дзейнасці кампанія арыентуецца на шырокі круг заказчыкаў: ад прыватных асоб да буйных карпаратыўных кліентаў. Пры гэтым мы кіруемся наступнымі прынцыпамі: нязменна высокая якасць прадастаўляемых паслуг, спалучэнне класічных тэхналогій і апошніх інавацыйных дасягненняў, комплекснасць выконваемых работ, індывідуальны падыход да кожнага кліента.

Разгалінаваная сетка  філіялаў дазваляе нашаму прадпрыемству выконваць будаўніча-мантажныя работы на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Мы маем усе неабходныя для гэтага матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы. Вялікую ўвагу мы надаем таксама прафесійнай падрыхтоўцы нашых супрацоўнікаў, павышэнню іх кваліфікацыі.

Шырокая сетка дзелавых партнёраў – пастаўшчыкоў будаўнічых, аддзелачных матэрыялаў і абсталявання дапамагае нам знаходзіць аптымальныя суадносіны паміж пажаданнямі Заказчыка і коштам плануемых работ.

Для зручнасці Заказчыка наша кампанія самастойна рыхтуе неабходную дакументацыю і займаецца ўзгаджэннем усіх пытанняў з кантралюючымі органамі, а таксама ажыццяўляе аўтарскі нагляд за выкананнем работ.

«Рытм» актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці нашай краіны, садзейнічае развіццю будаўнічай галіны Беларусі і адпаведнай заканадаўчай базы. Генеральны дырэктар кампаніі М.С. Віткоўскі з’яўляецца намеснікам старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, а таксама старшынёй Беларускага грамадскага аб’яднання тхаэкван-до. Кампанія ўваходзіць ў Гандлёва-прамысловую палату Беларусі, а таксама ў Беларускі саюз будаўнікоў.