Будаўнiча-мантажныя работы
Наша прадпрыемства прапануе поўны комплекс будаўнічых паслуг: ад узвядзення катэджаў да будавання культурных аб`ектаў. А таксама выконвае работы па уладкаванню тэрыторыі, праводзіць уцяпленне фасадаў і рэканструкцыю будынкаў. Акрамя таго, мы ажыццяўляем геадэзічныя, зямельныя, маналітныя, бятонныя і аддзелачныя работы, вываз грунту, арміраванне, выраб і мантаж апалубкі па праектам Заказчыка, распрацоўку і ўзвядзенне катлаванаў.
Что датычыцца аддзелачных работ, то «Рытм» выконвае абліцовачныя, тынкавальныя, малярныя і ляпныя работы любога ўзроўню складанасці. Нашы спецыялісты займаюцца таксама ўпарадкаваннем тэрыторыі (асфальтаванне, укладка брусчаткі і тратуарнай пліткі, падрыхтоўка газонаў, будаванне фантанаў і басейнаў).
Даволі важны этап рамонту жылых і службовых памяшканняў — апрацоўка столі і сцен. Ідэальна роўная столь ў спалучэнні з правільна падабранымі свяцільнямі візуальна павялічваюць памяшканне, а якасна аформленыя сцены надаюць яму неабходны каларыт. Дызайнеры нашай кампаніі прапануюць Заказчыку дэкаратыўнае рашэнне, якое ў найбольшай ступені адпавядае яго эстэтычным поглядам, а нашы спецыялісты-аддзелачнікі выканаюць адпаведныя работы на высокім прафесійным узроўні.
Фасадныя работы таксама ўваходзяць у сферу дзейнасці прадпрыемства «Рытм». Мы прапануем Вам паслугі вышэйшай якасці, у якіх спалучаюцца ўвага да эстэтычных дэталяў і адпаведны ўзровень выканання.
Трэба таксама адзначыць, што падчас работ намі выкарыстоўваюцца спецыяльныя тэхніка і абсталяванне вядучых замежных вытворцаў, што дазваляе забяспечыць не толькі высокую якасць, але і захаванне ўсіх будаўнічых норм і правілаў.


